?

Log in

No account? Create an account
Сак 2012   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Маю гонар паведаміць, што сёння адбудзецца адкрыццё для наведвання паляўнічай залы Нясвіжскага палаца (а таксама капліцы), да стварэння якой я прыклаў вельмі шмат намаганняў і высілкаў...
http://alessar.blog.tut.by/2012/03/28/palyaunichaya-zala-nyasvizhskaga-palatsa/

Эсэ жыцця і смерці

Posted on 2012.02.25 at 00:34
Людзі, каго цікавіць тое, што я пішу, можаце прачытаць новы кароценькі аповед "Эсэ жыцця і смерці". На яго публікацыю я не разлічваю, ды й сам не ведаю, ці хачу, каб ён быў апублікаваны, але ў сеціва вешаю. Адзіная просьба, калі вы прачытаеце і вам спадабаецца, рэпосціце, калі ласка.
http://alessar.blog.tut.by/2012/02/24/ese-zhyitstsya-i-smertsi/

Originally posted by valjaryna at ПАДПІСКА НА 25-ТОМАВІК УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” абвясціла прыватную падпіску на 25-томнае выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча, якое выйдзе ў 2012—2020 гадах.

Паводле ўмоў падпіскі трэба да канца лютага 2012 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.

Кошт першага тома — 46.800 руб., апошняга (25-га) — 58.400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах:

УП “Мастацкая літаратура”
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г.Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775
“Падпіска на творы Караткевіча”


Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.



УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. ЗБОР ТВОРАЎ. ПЛАН І АБ"ЁМ ВЫДАННЯCollapse )

А яшчэ ў гэтым 25-томавіку будуць выдавацца творы Караткевіча, што да гэтага ніколі нідзе не друкаваліся!

PS. Распаўсюд інфармацыі вітаецца!)



Блог

Posted on 2011.12.20 at 11:34
Панове, мой блог з ЖЧ пераяздае сюды:
http://alessar.blog.tut.by/
Адгэтуль у ЖЧ будуць толькі перапосты, ага

Нясвіжскі замак

Posted on 2011.11.04 at 20:27
Нягледзячы на ўсіх Лабадзенкаў і тых, хто не мае абсалютнага ўяўлення пра тое, што адбываецца ў Нясвіжскім замку, і фарміруе свой позірк з высераў псеўданезалежных і непісьменных з прафесійнай кропкі гледжання журналістаў, з радасцю паведамляю, што кантракт з дырэктарам Клімавым падоўжаны.
На будучыню, усім, хто жадае атрымліваць насамрэч правільную інфармацыю пра Радзівілаў і іх радавое гняздо, рабіць гэта тут: www.radziwill.by, а не ў блогах розных "свяціл" ад журналістыкі.


Новая кніга маладой прозы

Posted on 2011.08.16 at 21:32
Originally posted by lohvinau at Новая кніга маладой прозы


Ну, што, гэта працуе! Сёлета ў "Ў" віншавалі лаўрэатаў конкурсу "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. І вось калі ласка. Пасля паэтаў Ігара Кулікова і Антона Францішка Брыля дэбютную кнігу прозы выдаў Сяргей Егарэйчанка.



Сяргей Егарэйчанка. Лебедзі паміраюць разам. Проза. Мінск "Логвінаў", 2011. 192 старонкі. Мяккая вокладка.



Дэбютную кнігу маладога празаіка склалі «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам» — твор, адзначаны заахвочвальнай прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі «Проза».

Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій напрыканцы 30-х гг. А таксама авяданне «Права дараваць» і аповесць «Лебедзі паміраюць разам», створаныя пасля сумнавядомых падзей снежня 2010 года. Абодва твора можна ахарактарызаваць як антыўтопію на беларускіх рэаліях.


"Лебедзі паміраюць разам"

Posted on 2011.08.06 at 13:25
Неяк я бардзо даўно ўжо нічога тут не пісаў... Лянота, адсутнасць часу й жадання. Але хоць дзеля рэкламных мэтаў трэба ўзнавіць гэты ЖЧ:)
Такім чынам, панове, рады паведаміць, што пару тыдняў таму нарэшце выйшла з друку мая дэбютная кніга пад назвай "Лебедзі паміраюць разам"

Коратка пра кнігу: яна складаецца з трох частак:
Першая - "Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам" - твор, які быў адзначаны заахвочвальнай прэміяй "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі "Проза" (уласна кажучы, дзякуючы гэтай прэміі і была надрукаваная кніга), а таксама ў рамках конкурса "Жанчына ў сучасным грамадстве" (прычым пра свой ўдзел у гэтым конкурсе я даведаўся ўжо на падвядзенні вынікаў апошняга:). Апроч таго, гэты твор атрымаў высокую адзнаку знакамітай шведскай (хоць так і хочацца сказаць беларускай:)) пісьменніцы Інгі-Ліны Ліндквіст. Падзеі, апісаныя ў "Аповесці" адбываюцца напрыканцы 30-х гг. (сталінскія рэпрэсіі). Апісанае не прыдумана з галавы - базу для гэтай аповесці я склаў калі займаўся вывучэннем праблемы Курапатаў пад кіраўніцтвам Крывальцэвіча і Кузняцова, так што, можна сказаць, аповед быў напісаны на падставе рэальных падзеяў.
Другая частка - кароткае апавяданне "Права дараваць". Ну й, нарэшце, скончваецца кніга яшчэ адной аповесцю, якая, уласна, і дала назву усёй кніге - "Лебедзі паміраюць разам". Не буду спыняцца на сюжэце гэтых двух твораў, скажу адно - абодва былі напісаныя ў першай палове гэтага году, пасля сумнавядомых падзеяў, якімі скончыўся год мінулы. Абодва твора можна ахарактэрызаваць як антыўтопію на беларускіх рэаліях.
"Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам" і "Права дараваць" друкаваліся ўжо ў газеце СБП "Літаратурная Беларусь", "Лебедзі паміраюць разам" надрукавана ўпершыню.
На дадзены момант набыць гэтую кнігу можна ў кнігарні "ЛогвінаЎ" і на кніжным кірмашы (стэнд беларускай кнігі Алеся Мазаніка). Хутка, спадзяюся, яна з'явіцца яшчэ ў шэрагу гандлёвых кропак, як фізічных, так і інтэрнэт-пляцоўках)
Апроч таго кнігу можна замовіць у самаго аўтара (то бок у мяне:))), патэлефанаваўшы па тэлефоне +375293030061.
Да таго ж, хачу паведаміць, што ў хуткім часе (альбо напрыканцы жніўня, альбо напачатку верасня) адбудзецца прэзентацыя кнігі ў галерэі "Ў". Сачыце за абвесткамі:)

Originally posted by adelka at Тэрмінова! 21.02 - Збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах аб масавых беспарадках
На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім істцом былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дома Ўрада. Заамест раней шырока агучаных 30 мільёнаў, грамадзянскі іск прад'яўлены на 14 мільёнаў (і гэта па шкле і дзьвярах разам з нейкімі трубамі (нехта выламваў трубы?), якія, напэўна, заўгас вырашыў пачыніць пад шумок). Гэта ўся страта па ўсіх тых, хто вінаваціцца ўва ўдзеле ў масавых беспарадках!

На мінулым тыдні прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое валодае Домам Ураду, у прысутнасьці журналістаў на пытаньне: Калі грамадянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэньне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адзавуць яны свой грамадзянскі іск у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных, адказалі, што пры ўнясеньні кампенсацыі за страты - адзавуць.

Неабходна пагасіць гэтыя "страты" каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргументам на карысьць таго, што абвінавачаньні мусяць быць зьнятыя. Неабходна зрабіць гэта вельмі тэрмінова - да аўторка, калі пачынаюцца суды над наступным абвінавачанымі (двума грамадзянамі Расеі, а потым хутка - над Сашай Атрошчанкавым), каб у судзе грамадзянскі іск ім не прад'яўлялі.

Мы маем амаль палову неабходнай сумы, таму зьвяртаемся да тых, хто салідарны з палітычнымі вязьнямі, іх сем'ямі і неабыякавы да таго, што адбываецца ў краіне:

ЗАЎТРА з 10 да 20 па адрасе Машэрава 8
ахвяраваць на кампенсацыю стратаў дзяржавы каб грамадзянскія іскі былі адазваныя/не пададзеныя.
Таксама па пытаньнях можна зьвязацца са мной + 375 29 395 73 99 Дар’я

можна пад'ехаць да мяне сеньня ўвечары, бо справа тэрміновая - у нас суткі да пачатку наступнага суда на збор і ўнясеньне грошай.

Пры ахвяраваньні Вы можаце пакінуць свае каардынаты – калі грошы не прыймуць або зьбярэцца болей за патрэбнае – мы вернем Вам іх, або па Вашым жаданьні накіруем на дадатковую дапамогу семьям зьняволеных.

Вялікая просьба паўдзельнічаць у гэтай тэрміновай і важнай справе, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю. Дзякуй!


Пьяный июль

Posted on 2011.02.11 at 23:47
"Тишина... да только пьяный июль..."(с) Калевала
Парадокс: мой любімы месяц - май, а самы лепшы, самы шчаслівы, самы радасны ўжо пяты год ліпень...

ціпа "санкцыі"

Posted on 2011.01.31 at 22:35
можа мне, нарэшце, хоць хто-небудзь падказаць, дзе паглядзець поўны спіс 158 неўяздных у Еўропу, ці гэта зачыненая інфармацыя ўвогуле? а то так цікава пару знаёмых прозвішчаў знасці))


Папярэднія 10